Гадавая СПРАВАЗДАЧА
УВОДЗІНЫ
Таварышы Зялёнай сеткі працуюць у розных накірунках, але разам – мы адзіны арганізм. Нас аб'ядноўвае агульнае бачанне зялёнай будучыні Беларусі, і гэтая справаздача аб тым, што мы разам робім дзеля нашых стратэгічных мэтаў. Запрашаем вас далучацца да дзейнасці таварыства. Зялёная сетка адкрыта для прапановаў і супрацоўніцтва. Мы гатовыя падтрымліваць новыя ідэі і праекты і заўсёды радыя каментарам.
ХТО МЫ?
Зялёная сетка – супольнасць экалагічных арганізацый, актывістаў, ініцыятываў, экспертаў, якія ў 2007 годзе аб'ядналіся, каб вырашаць тыя экалагічныя праблемы, якія немагчыма вырашыць паасобку.

У таварыства ўваходзяць 12 экалагічных грамадскіх арганізацый і 28 індывідуальных чальцоў з Мінска, Гродна, Гомеля, Баранавічаў, Брэста і іншых гарадоў Беларусі.
Нашая місія
Дасягненне гармоніі паміж чалавекам і прыродай праз устойлівае развіццё і моцны зялёны рух
Стратэгічныя накірункі працы:
1. Абарона прыроды і садзейнічанне яе ўзнаўленню.
2. Прасоўванне ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна істотных рашэнняў.
3. Развіццё грамадскага зялёнага руху ў Беларусі і рэгіёне УЕКЦА (Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі).

Мы абапіраемся на Хартыю Зямлі, прынцыпы устойлівага развіцця, справядлівасці, празрыстасці, дэмакратычнага ўдзелу, павагі да правоў чалавека і гендэрнай роўнасці і супрацоўнічаем з органамі грамадскага кіравання, акадэмічнай супольнасцю, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і бізнэсам.
ЧАЛЬЦЫ САВЕТА: «Зялёнай сеткі»
Андрэй Ягораў
дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі
Рыгор Фёдараў
юрыст у сферы экалагічнага права, чалец грамадскага аб'яднання "Экадом"
Рыгор Цярэнцьеў
старшыня БМГА «Час Зямлі»
Сяргей Магонаў
юрыст у сферы экалагічнага права, чалец грамадскага аб'яднання "Экадом"
Уладзімір Зуеў
старшыня эколага-краязнаўчага грамадскага аб'яднання "Неруш"
Алена Танкачова
старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend
«ГАРАДСКІ ЛЯСНІЧЫ»
Гарадскі Ляснічы — кампанія экалагічнага таварыства Зялёная сетка па захаванні зялёных зонаў у гарадах сіламі гараджан. У 2017 годзе кампанія выйшла за межы Мінска: Брэсцкім ляснічым стала Лена Штык Бажко.
Любая тэрыторыя, дзе растуць дрэвы, прыносіць гораду не толькі сацыяльную, але і эканамічную карысць, напрыклад, нейтралізуючы шкодныя рэчывы. Гэта важкі аргумент, які людзі пачалі выкарыстоўваць у абарону зялёных тэрыторый горада.

Ігар Корзун, гарадскі ляснічы Мінска
Мая сяброўка з Мінску, прыязджаючы ў наш горад, заўсёды кажа, што Брэст цяпер такі зялёны, якім быў Мінск у яе дзяцінстве. Таму берасцейцам важна ўсвядоміць, пакуль не позна, наколькі згубнай можа быць няправільная абрэзка і неапраўданая высечка дрэў, якая ўсё больш пазбаўляе наш горад зеляніны і ўнікальнасці.

Лена Штык Бажко, гарадская ляснічая Брэста
СТОП Е40!
Е40 - водны шлях даўжынёй больш за 2000 км, які праходзіць па тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Украіны.

Грамадскія арганізацыі Беларусі - «Ахова птушак Бацькаўшчыны», «Багна», «Экадом», таварыства «Зялёная сетка», Цэнтр экалагічных рашэнняў, фонд «За чыстую Прыпяць", ГА "Час Зямлі» - аб'ядналі намаганні і запусцілі інфармацыйную кампанію супраць будаўніцтва Е40, каб паказаць негатыўныя наступствы ідэі.
Stop E40! / Стоп Е40
Е40 — водный путь длиной более 2000 километров, который проходит по территории Польши, Беларуси и Украины. Планируется, что маршрут соединит Черное и Балтийское моря. В Беларуси речь идет о территории в 500 км, которая затрагивает Днепро-Бугский канал, реки Муховец, Пина и Припять. По планам, на Припяти и Днепро-Бугском канале будет много изменений: строительство гидротехнических сооружений, увеличение габаритов фарватера, строительство водохранилищ и другое.
«ЗЯЛЁНЫ ПАРТАЛ»
Партал створаны «Зялёнай сеткай», каб распавядаць пра дзейнасць таварышаў, прасоўваць зялёныя ідэалы, рабіць экалагічны лад жыцця папулярным сярод розных аўдыторыяў у Беларусі і асвятляць падзеі, звязаныя з абаронай правоў людзей на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.
5
рэдакый: Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна
82 000
унікальных чытачоў у месяц
2822
артыкулаў за год
>19 000
падпішчыкаў у сацыяльных сетках
1 390 000
прачытаных старонак матэрыялаў
«ГАРАДЫ І ЗМЯНЕННЕ КЛІМАТУ»
У лістападзе на Дыстанцыйныя платформе Лятучага універсітэта быў апублікаваны новы анлайн-курс «Гарады і змяненне клімату», створаны ў партнёрстве з грамадскім аб'яднаннем «Экапраект» і таварыствам "Зялёная сетка».

Ягоная мэта - расказаць пра тое, як горад і клімат ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, і прадставіць спектр праблем, звязаных з імі.
ПРАВАВАЯ СЛУЖБА
  • Правялі 300 кансультацый
  • Атрымалі 132 звароты
  • Прынялі ўдзел у двух судовых працэсах
У 2017 годзе грамадскае аб'яднанне "Экадом" сумесна з таварыствам "Зялёная сетка" кансультавалі грамадзян па экалагічных пытаннях, удзельнічалі ў абмеркаваннях архітэктурных праектаў і справаздачаў аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, ўносілі змены ў прыродаахоўнае заканадаўства.


«ЗЕЛЁНЫЙ ДОЗОР»
У кожнага чалавека ёсць права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Зялёны дазор – гэта грамадская экалагічная экспертыза, што ажыццяўляе гэтае права. І дазорным можа стаць любы чалавек, які хоча вырашаць паўсядзённыя экалагічныя праблемы. Сёння ў Беларусі больш за 370 дазорных.

Грамадскія інспектары прымаюць удзел у грамадскіх абмеркаваннях, прыцягваюць мясцовых жыхароў да вырашэння экалагічных пытанняў і кансультуюць іх. Дзякуючы гэтаму ў мясцовых супольнасцях, дзе працуюць групы дазорных, больш людзей даведваюцца аб сваіх экалагічных правах, а на парадку дня з'яўляецца экалогія: боль людзей пачынае займацца прадухіленнем і вырашэннем "зялёных" праблемаў.



92
НОВЫХ ІНСПЕКТАРА
>800
выяўленых праблем
>600
з іх паспяхова вырашаны
>1000
зваротаў у дзяржорганы
>1500
аказаных кансультацый
ВАЛАНЦЁРСКАЯ СЕТКА
Больш за 2000 адпрацаваных гадзін
Больш за 450 валанцёрак і валанцёраў з усёй Беларусі

Валанцёркі і валанцёры «Зялёнай Сеткі» - гэта супольнасць неабыякавых людзей, якіх аб'ядноўвае жаданне быць экапрыязнымі і дапамагаць навакольнаму асяроддзю сваімі вялікімі і маленькімі справамі. Валанцёрская сетка дапамагае арганізацыям-таварышам знаходзіць памочніц і памочнікаў для розных праектаў.
Стаць часткай валанцёрскай сеткі можа любы жадаючы.
ЗА 2017 ГОД ВАЛАНЦЁРЫ І ВАЛАНЦЁРКІ «ЗЯЛЁНАЙ СЕТКІ»:
  • Займаліся перакладамі тэкстаў (напрыклад, адаптавалі на рускую мову вынікі Орхускай канвенцыі для «Экадому»);
  • ўдзельнічалі ў экалагічных акцыях, у арганізацыі міжнароднага кінафестывалю і ўстаноўцы сонечнай батарэі на даху «Гаража 38» разам з Мінскім роварным таварыствам, дапамагалі Эка-майстэрням правесці першы эка-квэст у гіпермаркеце Green, рок-фестываль;
  • разам з Цэнтрам экалагічных рашэнняў арганізавалі адкрыты кінапрагляд, пры падтрымцы «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Мінскага роварнага таварыства - «Дзень зялёных валанцёраў і валанцерак»;
  • вучыліся ў Школе экалагічнага актывіста і вывучалі палітычную экалогію ў Львове.
ЭКАЛАГІЧНЫЯ АКЦЫІ
Праз акцыі мы стараемся проста казаць пра складаныя экалагічныя тэмы і далучаць людзей у "зялёны" парадак дня, натхняючы на экапрыязны лад жыцця.

Мы правялі больш за 10 абласных і рэспубліканскіх акцый за год. Падчас Vulica Brazil рэанімавалі зялёныя насаджэнні і наладзілі раздзельны збор смецця на вуліцы Кастрычніцкай, традыцыйна ўдзельнічалі ў Дні без аўтамабіля, арганізавалі Дзень вегана, прыдумаўшы і прыгатаваўшы дзевяць унікальных веганскіх страваў, дапамаглі правесці Дзень Клімату ў Пінску, зрабілі лекцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі аб азеляненні, а ў Імагуру - лекцыі ў рамках месяца "Small city months".
Было важна паразмаўляць аб актуальным і важным і намацаць сувязную нітку паміж музейным супольнасцю і эка-актывістамі. Наладзіць гэты канал сувязі, каб ідэі ўстойлівага развіцця распаўсюджваліся на вялікую аўдыторыю і, у доўгатэрміновай перспектыве, станавіліся трыгерам пазітыўных сацыяльных трансфармацый. Падобныя камунікатыўныя дзеянні сігналізуюць аб тым, што музей ўсведамляе сваю сацыяльную і адукацыйную місію. Вельмі спадзяюся, што у 2018 годзе прыярытэты не зменяцца і цяперашняя каманда мэнэджэраў культурных праектаў працягне працаваць з сацыяльназначнымі тэмамі.

Аліна Стралкоўская, сакуратар "Вераснёвай ночы - 2017"
ШКОЛА ЭКАЛАГІЧНАГА АКТЫВІСТА
Кожны год Зялёная сетка праводзіць Школу экалагічнага актывіста (ШЭА) для людзей, якія цікавяцца "зялёнай" праблематыкай.

У Брэсце Школу Экалагічнага Актывіста праводзіць БМГА "Час зямлі". У прыярытэце у арганізацыі павышэнне лідэрскіх, арганізатарскіх якасцяў у валанцёраў. Брэсцкая ШЭА праводзіць не толькі трэнінгі ў класічным фармаце. Арганізатары стварылі клуб для камунікацыі людзей, якім блізкія пытанні экалагічнага актывізму. У выніку шмат акцый "Зробім" ініцыявалі менавіта валанцёры.
ЭКАЛАГІЧНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ

Больш за 80% людзей выказалі сваю зацікаўленасць у вырашэнні экалагічных праблем, прыкладна такі ж працэнт людзей лічаць сябе экалагічна прыязнымі. Але, на жаль, людзі не гатовыя самі вырашаць экалагічныя праблемы і па-ранейшаму хочуць пераадрасоўваць гэтыя абавязкі камусьці іншаму, у тым ліку і экалагічным НДА. Але, тым не менш, гэта цікавасць прысутнічае і для нас важнай задачай з'яўляецца павышэнне гэтай цікавасці і значнасці экалагічнага парадку дня.

Іна Панчкоўская, каардынатарка таварыства «Зялёная сетка»
ЭКАЛАГIЧНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ
Другі раз таварыства "Зялёная сетка" разам з цэнтрам SATIO правялі ўсебеларускае даследаванне і высветлілі, якія экалагічныя пытанні беларусы лічаць важнымі, як ставяцца да экаактывістаў і як збіраюцца вырашаць экалагічныя праблемы.
V ФОРУМ ГРАМАДСКІХ ЭКАЛАГІЧНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ БЕЛАРУСІ

Ключавой тэмай гэтага форуму стала грамадскае ўцягванне/public engagement. Удзельнікі абмяркоўвалі пытанні ўключэння грамадскасці ў «зялёны» актывізм, ціску на экаактывістаў, змяненне клімату і узнаўляльную энергетыку, была прэзентаваная кампанія супраць будаўніцтва суднаходнага шляху Е-40.
V ФОРУМ ГРАМАДСКІХ ЭКАЛАГІЧНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ БЕЛАРУСІ
Раз на два гады форум збірае экалагічныя арганізацыі і актывістаў з усёй краіны і становіцца пляцоўкай для ўмацавання зялёнага руху, абмену вопытам і абмеркавання агульных выклікаў. У 2017 годзе форум сабраў больш за 100 актывістаў і 20 арганізацый.

Арганізатарамі форуму выступілі таварыства «Зялёная сетка», грамадскія арганізацыі: «Экадом», «Багна», «Ахова птушак Бацькаўшчыны», «Экапартнёрства», некамерцыйная ўстанова «Цэнтр экалагічных рашэнняў», фонд «Інтэракцыя».
«ЗРОБІМ!»
«Зробім!» - частка сусветнага руху «Let`s Do It!», якое аб'ядноўвае 113 краін і 16 мільёнаў валанцёраў.

Аргкамітэт акцыі ў Беларусі - прадстаўнікі ўстановы «Цэнтр экалагічных рашэнняў», таварыства «Зялёная сетка», грамадскай арганізацыі «Мінскае роварнае таварыства». Мерапрыемствы «Зробім!» праходзяць пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
41
НАСЕЛЕНЫ ПУНКТ
82
прыборкі
155 282
літра смецця
1 301
удзельнік
15 чэрвеня
Сусветны дзень ветру
13
ветраустановак у Навагрудскім раёне
25%
"зялёнай" энэргіі з вырабатанай у Навагрудскім раёне за год
>70
ветраустановак у Беларусі
Хочам прэзентаваць свой альбом не толькі ў Мінску, але і праехаць па краіне з прычэпам, які будзе назапашваць энергію, неабходную для канцэртаў, дзякуючы сонечным батарэям. Мы выступім у парках хаця б у абласных цэнтрах. «Зялёная» энергія толькі частка таго, што мы хочам сказаць. З дапамогай гэтага арт-праекта мы замацуем такі момант: бескультурны чалавек экалагічна свядомым быць не можа. Гэта ўзаемазвязаныя рэчы.

Аляксей Варсоба, музыка Port Mone trio
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ВЕТРУ
У Навагрудскім раёне больш за год працуе ветраэнергетычная станцыя. У Сусветны дзень ветру таварыства «Зялёная сетка» разам з праектам ПРААН-ГЭФ «Устараненне бар'ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь" зладзілі прэс-тур для журналістаў і супрацоўнікаў Мінскэнерга ў найбуйнейшы ветрапарк краіны пад Навагрудкам.

У канцы прэзентацыі Port Mone trio далі для ўдзельнікаў прэс-тура невялікі канцэрт ад энергіі ветру. Музыкі запісваюць новы альбом, выкарыстоўваючы энергію ветраўстановак, і для гэтага вывозяць сваю студыю проста да ветракоў.


Індывідуальныя таварышы
1
Бекиш Анастасия
2
Бекиш Ярослав
3
Бельский Юрий
4
Болотина Инесса
5
Буренкин Дмитрий
6
Быстрик Артём
7
Вильский Евгений
8
Винчевский Александр
9
Коледа Юлия
10
Корзун Игорь
11
Королёва Светлана
12
Кремлёва Ольга
13
Кудравец Кирилл
14
Купряков Алексей
15
Кутоловский Игорь
16
Лобанов Евгений
17
Ловкис Анатолий
18
Магонов Сергей
19
Майсюк Елена
20
Отто Эвика
21
Панчковская Инна
22
Пастухов Игорь
23
Поречина Наталья
24
Семенас Светлана
25
Сидоренко Янина
26
Сташкевич Владимир
27
Фалолеева Мария
28
Шепетюк Александр
Падзякі
1
Аляксандр Вінчэўскі
2
Аляксандр Вайцешык
3
Аляксандр Каралевіч
4
Аляксандр Шурхай
5
Аляксей Какорын
6
Алёна Лапацкая
7
Алеся Чумакова
8
Настасся Дарафеева
9
Настасся Жаўрыд
10
Андрэй Аляксандраў
11
Андрэй Андрусевіч
12
Андрэй Галадзюк
13
Андрэй Ягораў
14
Андрэй Мядзведзеў
15
Андрэй Ажароўскі
16
Андрэй Піліпчук
17
Анора Лангар
18
Антон Матолька
19
Вадзім Крэсік
20
Валянціна Ляснова
21
Валянціна Шурхай
22
Варвара Марозава
23
Вікторыя Кірыльцова
24
Уладзімір Зуеў
25
Уладзімір Корж
26
Уладзімір Мацкевіч
27
Уладзіслаў Вялічка
28
Георгій Заборскі
29
Рыгор Цярэнцьеў
30
Рыгор Фёдараў
31
Дар'я Чумакова
32
Дзмітрый Лупач
33
Яўген Лабанаў
34
Алена Садоўская
35
Алена Танкачова
36
Іван Сухій
37
Ігар Пастухоў
38
Ігар Палынскі
39
Ірына Галаўко
40
Ірына Кулікова
41
Ірына Усава
42
Кацярына Ганчарова
43
Ксенія Вятская

44
Ксюша Малюкова
45
Лена Майсюк
46
Лілія Сёмачкіна
47
Любоў Гаўрылюк
48
Максім Ярмохін
49
Марына Загорская
50
Марыя Сума
51
Марыя Гуліна
52
Міла Котка
53
Надзея Коўш
54
Надзея Шымбалёва
55
Наталля Блышчык
56
Наталля Мінчанка
57
Наталля Парэчына
58
Мікалай Анішчанка
59
Аксана Кузіна
60
Вольга Анціповіч
61
Вольга Захарова
62
Вольга Смалянка
63
Павел Наздра
64
Павел Хлюст
65
Святлана Каралёва
66
Сяргей Казлоў
67
Сяргей Магонаў
68
Сяргей Масляк
69
Таццяна Стрыжанкова
70
Таццяна Еўдасёва
71
Таццяна Жарнасек
72
Таццяна Новікава
73
Эвіка Отта
74
Юлія Слуцкая
75
Юрый Бельскі
76
Юрый Важнік
77
Юрый Чаусаў
78
Яраслаў Бекіш
79
Яся Каралевіч-Карцель
Падзякі
Партнёрам і сяброўскім арганізацыям!
1
Arnika Association
2
Climate Action Network
3
Danish Outdoor Council
4
Forum Syd
5
MonkeyFood
6
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў
7
Беларуcкі нацыянальны моладзевы савет "РАДА"
8
Беларуская партыя «Зялёныя»
9
Брэсцскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
10
Віцебскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
11
Гомельскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
12
Гродзенскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
13
Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
14
Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
15
Інструментальнае трыа Port Mone
16
Лятучы ўніверсітэт
17
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Экапраект»
18
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Экапартнёрства»
19
Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»
20
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
21
Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
22
Мінская урбаністычная платформа
23
Магілёўскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
24
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта»
25
Нацыянальны экалагічны цэнтр Украіны
26
Няўрадавая ўстанова «Цэнтр экалагічных рашэнняў»
27
Грамадзкая арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны»
28
Платформа petitions.by
29
Платформа talaka.by
30
Амбасада Федэратыўнай Рэспублікі Бразіліі ў Рэспубліцы Беларусь
31
Прадстаўніцтва Фонду Гайнрыха Бёля ва Украіне
32
Установа «Новая Еўразія»
33
Фонд «Інтэракцыя»
34
Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
35
Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend
36
Чэшская няўрадавая арганізацыя Civic Belarus
37
Экалагічная ўстанова «Агра-Эка-Культура»
Кантакты:
greenbelarus@gmail.com
Пытанні супрацы - press.greenbelarus@gmail.com

Вёрстка: Ігар Корзун.
Фота: Дзяніс Зяленко, Аляксей Басалай, Віталій Ціхаміраў, Цімур Кабуш, Хрысціна Чарняўская, Антон Сурапін, Ирына Агейчык, Ганна Дапшэвічутэ, Таццяна Капітонава, Вольга Каскевіч
Made on
Tilda